Сёння старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў меў сустрэчу з намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Кунцэвічам. Тэмай сустрэчы быў прапанаваны арганізацыямі грамадзянскай супольнасці план дзеянняў на 2020 год па ўмацаванні патрыятызму і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Як паведаміў старшыня БНФ, перададзены ў адміністрацыю план дзеянняў прадугледжвае як палітычныя, так і грамадскія мерапрыемствы:

«Большасць нашых прапаноў звязаная з актыўнасцю той каманды, якая рабіла свята на стагоддзе БНР. Мы грунтуемся на тым папярэднім досведзе, але план ахоплівае увесь год — і дзень роднай мовы 21 лютага, і свята незалежнасці 25 сакавіка, і юбілей абвяшчэння дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт, і стагоддзе Слуцкага збройнага чыну, і шмат што іншае. Некаторыя з гэтых мерапрыемстваў грамадзянская супольнасць гатовая рабіць без дзяржаўнай дапамогі — але трэба, каб дзяржава ім не перашкаджала. А для многіх амбітных рэчаў патрабуецца садзейнічанне мясцовых уладаў. Я разлічваю на станоўчае стаўленне ўладаў да нашых прапаноў. У 2018 годзе нам атрымалася зрабіць траціну з плана, які быў выкладзены на шасці старонках — зараз наш план выкладзены на дзесяці старонках, і калі атрымаецца зрабіць траціну з яго, то гэта будзе выдатнае дасягненне» — сказаў Рыгор Кастусёў па выніках сустрэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0