Шчаслівая нявеста, Эліза дэ Леа, у гэты час таксама знаходзілася на пасяджэнні.
Флавія, робячы прапанову, сказаў: «Вельмі часта мы грэбуем сапраўднымі каштоўнасцямі, людзьмі, якія нас любяць, якіх любім мы. Мне шкада, што я перарываю працу Палаты, але для мяне асаблівы дзень».
Пасля гэтых словаў дэпутат дастаў заручальны пярсцёнак. Пад апладысменты дэпутатаў Эліза адказала: «Так».
Аднак не ўсіх замілаваў жэст дэпутата. Старшыня Палаты Раберта Фіца адзначыў: «Я ўсё разумею, але ваша ўмяшальніцтва ў працу, дэпутат Дэ Мура, падаецца мне няправільным».





