ФК «Іслач»
Учора ў сям'і футбаліста «Іслачы» адбылася трагедыя. 27 лістапада ад лейкеміі памерла дачка Сяргея Канцавога. Дзяўчынцы было 4 годзікі, паведамляецца на старонцы клуба ў сацсетках.
У сувязі з гэтым найбліжэйшы матч з «Мінскам» пачнецца з хвіліны маўчання, а гульцы «Іслачы» выйдуць у жалобных павязках.





