Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі кажа, што пачуў папярэджанне Літвы адносна Беларускай АЭС (БелАЭС), аднак пакуль не каментуе, ці будзе яго краіна далей купляць электраэнергію з Беларусі, піша Delfi.

Пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам украінскі лідар сказаў, што абмяркуе гэтае пытанне з міністрам энергетыкі Украіны. «Я сказаў, што пачуў гэты сігнал. Я сказаў, што я абавязкова сяду з міністрам энергетыкі (…), і мы абмяркуем гэтае пытанне», — сказаў Зяленскі журналістам.

«Усё, што для вас важна і што тычыцца пытанняў бяспекі, важна і для ўкраінцаў», — дадаў ён.

Па словах Зяленскага, беларуская электраэнергія — гэта адзін са спосабаў барацьбы з энергетычнымі манапалістамі ў самой Украіне. Наўседа сцвярджаў, што не імкнуўся пераканаць Украіну не купляць беларускую электраэнергію, але распавёў пра пазіцыю Літвы.

«Культура будаўніцтва на гэтай станцыі, ну, зусім нездавальняючая, гэта мякка кажучы», — адзначыў прэзідэнт Літвы. Паводле яго слоў, ажыццявіць патрабаванні бяспекі на БелАЭС да ўводу яе ў эксплуатацыю заклікае не толькі Літва, але і ўвесь Еўрасаюз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?