У адным з раёнаў Гродзенскай вобласці 63-гадовая пенсіянерка зрабіла і выпіла настойку з чырвонага мухамора, паведамляе sb.by.
Яе выратавала тое, што, ужыўшы настойку з вялікай канцэнтрацыяй грыбнога яда і адчуўшы сімптомы атручвання, яна адразу звярнулася па дапамогу.
Лекары своечасова пачалі лячэнне, і цяпер жанчына ідзе на папраўку.
У лячэбных мэтах мухаморы выкарыстоўваюцца для знешняга прымянення, але ўнутр ні ў выглядзе настоек, ні ў выглядзе адвараў, ні ў якасці булёну іх ужываць нельга. Гэта смяротна небяспечна.





