У капліцы на могілках Росы ў Вільні з'явіліся трохмоўныя шыльды з імёнамі паўстанцаў, якіх урачыста перапахавалі 22 лістапада. Здымкі апублікаваныя на старонцы Пасольства Польшчы ў Літве ў фэйсбуку.
Фота са старонкі Пасольства Польшчы ў Літве
Фота са старонкі Пасольства Польшчы ў Літве
Міністр культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас яшчэ ў красавіку паведаміў, што надпісы на магілах паўстанцаў 1863 года будуць і па-беларуску, нагадвае Радыё Свабода.
«Мы прыйшлі да агульнага палажэння, што імёны і прозвішчы [паўстанцаў] мусяць быць напісаныя на трох мовах — літоўскай, польскай і беларускай, — адзначыў Кветкаўскас. — Гэта павінна падкрэсліць важнасць паўстання для ўсіх гэтых краін, усіх гэтых народаў».





