У Салігорску мужчыну прысудзілі да года папраўчых прац за забойства галубоў, паведамляе суд.

Інцыдэнт адбыўся 1 верасня ў шматпавярховым доме ў Салігорску. П'яны 20-гадовы мужчына адлавіў сем шызых галубоў, забіў і скінуў з балкона на пешаходную дарожку.

Абвінавачанага прызналі вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі, што пацягнула іх гібель, учыненым з хуліганскіх памкненняў. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых прац на тэрмін адзін год з канфіскацыяй часткі заробку ў даход дзяржавы. Таксама пастаноўлена спагнаць з яго 99,73 рубля працэсуальных выдаткаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?