Па дапамогу да праваахоўнікаў звярнуўся прадстаўнік прыватнага ўнітарнага прадпрыемства. Ён распавёў, што ў адной з кавярняў горада ноччу была адціснута шыба, нехта скраў пляшкі каньяку, гарэлкі, шампанскага і цыгарэты на агульную суму 540 рублёў.

Аказалася, у кафэ ноччу пракраўся 34-гадовы беспрацоўны, раней судзімы за шматлікія крадзяжу магілёвец. Акрамя таго, ён стаяў на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

У родны горад мужчына вярнуўся пасля працяглай адсутнасці. Вырашыў пазабаўляцца. Пазнаёміўся ўвечары з некалькімі магілёўкамі, гуляў з імі па набярэжнай, частаваў спіртным у кафэ. Пасля таго, як праводзіў дам да прыпынку, вярнуўся ў гэта кафэ і скраў з яго алкаголь.

Матэрыял перададзены ў СК для прыняцця рашэння аб завядзенні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 205 — крадзеж, учынены паўторна. Мужчыну пагражаюць папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або пазбаўленне альбо абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?