Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас заявіў, што Еўропа не можа самастойна забяспечыць сваю бяспеку, паведамляе DW.

«Без Злучаных Штатаў цяпер мы — ні ў Германіі, ні ў Еўропе — не ў стане забяспечыць сабе эфектыўную абарону», — сказаў ён.

Дыпламат перакананы, што падзяляць еўрапейскую і амерыканскую бяспеку было б вельмі небяспечна.

«НАТА жывая — з галавы да ног, нават калі ёй ставяць іншыя дыягназы», адзначыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна