26 лістапада віцябляне ўсклалі кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу. Сёньня пісьменьніку споўнілася б 89 гадоў, піша Радыё Свабода.

Помнік Уладзімеру Караткевічу ў Віцебску паставілі ў 1994 годзе. Ён стаіць у парку Партызанскай славы на рагу вуліц, якія носяць імёны Чэхава і Суворава. Імем пісьменьніка названая адна з вуліц спальнага раёну Білева, якім горад расьце ў маскоўскім кірунку.

У гонар Уладзімера Караткевіча названая невялікая бібліятэка на пачатку Маскоўскага праспэкту з мэмарыяльнай экспазыцыяй «Зямля пад белымі крыламі».

Старажытны Віцебск быў адной з тэмаў творчасьці Ўладзімера Караткевіча. У 1973 годзе ён напісаў гістарычную п’есу «Званы Віцебска», прысьвечаную падзеям 1623 году, калі праваслаўныя месьцічы паўсталі супраць уніяцкага архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. Твор быў пастаўлены на сцэне Коласаўскага тэатру.

Паводле твораў Караткевіча тэатар ставіў спэктаклі «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Леаніды ня вернуцца на зямлю», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Ладзьдзя роспачы», «Незагойная рана». Дарослую вэрсію «Ладзьдзі роспачы» мае і віцебскі тэатар «Лялька».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?