Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Эстонію атрымаў у падарунак ровар ад лідара гэтай краіны Керсці Кальюлайд.

Пасля прыбыцця да будынка адміністрацыі прэзідэнта Эстоніі, кіраўнікі дзяржаў агледзелі шыхт роты ганаровай варты, прагучалі дзяржаўныя гімны Украіны і Эстоніі, і яны адправіліся на перамовы. Аднак усярэдзіне прэзідэнцкай адміністрацыі Зяленскага чакалі сюрпрызы.

Керсці Кальюлайд прэзентавала яму падарункі — ровар і слоічак мёду. А ў адказ атрымала ўкраінскую вышыванку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?