Жанчына выйшла на пенсію ў 1995 годзе па выслузе гадоў. У той момант яна жыла ў Слоніме, дзе і пачала атрымліваць пенсію. У 1999 годзе пенсіянерка пераехала ў Віцебск і яшчэ раз звярнулася з заявай на выплату пенсіі, адзначыўшы, што не атрымлівае іншых выплат. Звесткі ніхто не праверыў і жанчыне пачалі налічваць яшчэ адну пенсію. Так, на працягу 20 гадоў пенсіянерка атрымлівала дзве пенсіі, пакуль пра гэта не даведаліся супрацоўнікі АБЭЗ Першамайскага РАУС, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

76-гадовай пенсіянерцы пераплацілі 32 000 рублёў і яе абвінавацілі па частцы 4 і часткі 2 артыкула 209 КК Беларусі — махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры і махлярства, здзейсненае паўторна. Ёй можа пагражаць да 10 гадоў турмы.

Суд над жыхаркай Віцебска пачаўся 26 лістапада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна