Дырк Шубель. Фота БелТА.

Дырк Шубель. Фота БелТА.

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам і пагадненне аб рэадмісіі можа быць падпісана да канца 2019 года, паведаміў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дырк Шубель, піша БелТА.

Па словах Дырка Шубеля, рашэнне аб падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму Рада ЕС ухваліла. «Цяпер інтэнсіўна працуем над пагадненнем аб рэадмісіі. Канкрэтную дату падпісання гэтых дакументаў назваць не магу. Спадзяюся, гэта адбудзецца яшчэ сёлета», — сказаў дыпламат.

Ён дадаў, што з 1 снежня ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі пачне працаваць новая каманда. На 2020 год бюджэт для рэалізацыі ініцыятыў і праектаў у Беларусі складзе каля 31 млн еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна