У РАУС Маладзечна патэлефанаваў мужчына і папрасіў аб дапамозе. У аўтамабілі ён вёз у радзільню цяжарную жонку з Радашковічаў у Маладзечна. Калі жанчына зразумела, што ў яе пачаліся роды, муж і жонка Ганна і Аляксей Выгоўскія не сталі чакаць прыезду хуткай дапамогі, а паехалі ў радзільню на асабістай машыне, паведамляе Рэгіянальная газета са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.

Кіроўца звярнуўся да дзяжурнага з просьбай суправадзіць аўтамабіль з парадзіхай у межах горада. Гэта пасля 18.00. У гадзіну пік на дарогах вялікія заторы, на маршруце да радзільні шмат скрыжаванняў і святлафораў.

Старшы аператыўны дзяжурны маёр міліцыі Аляксандр Рынкевіч накіраваў нарад ДПС. Капітаны міліцыі Ягор Гіль і Дзмітры Адамовіч сустрэлі аўтамабіль з парадзіхай на першым коле на ўездзе ў Маладзечна.

Праз увесь горад экіпаж суправадзіў машыну з уключанымі пробліскавымі маячкамі.

Жанчыну своечасова даставілі ў радзільню, ёй аказалі неабходную дапамогу. Праз некалькі гадзін на лінію 102 паступіў званок ад бацькі. У сям’і Выгоўскіх нарадзілася дачка Лілія.

Як прызналіся інспектары ДПС, такі выпадак за гады службы ў іх упершыню. Павіншаваць бацькоў з нараджэннем дачкі міліцыянты прыехалі проста ў радзільню у дзень выпіскі жанчыны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?