На аплату адваката журналісту Уладзіміру Чудзянцову, арыштаванаму па падазрэнні ў кантрабандзе наркотыкаў, на пляцоўцы МолаМола ўжо сабралі 8330 рублёў. Гэта рэкорд у гісторыі сэрвіса.

Агулам было зроблены 581 плацёж. Па правілах сэрвіса, камісія складае 6% з кожнага плацяжа, але не менш за 1,1 рубля за транзакцыю.

Іншыя папулярныя зборы на МолаМола: на лячэнне Вользе Дадзіёмавай (7811 рублёў) і сродкі на пад’ёмнік для інваліда (6760 рублёў).

Чытайце па тэме.

Старшыня БАЖ: Чудзянцоў — не журналіст, а я — не Чудзянцоў

Адвакат: Чудзянцова затрымалі з 0,87 грама марыхуаны

Што вядома пра журналіста Уладзіміра Чудзянцова, затрыманага на польскай мяжы нібыта за наркотыкі?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?