Ураніцы 16 лістапада ў раку Пціч у Глуску зваліўся аўтамабіль.

Калі прыехалі ратавальнікі, яны ўбачылі перакуленую «Шкоду Феліцыю» за 5 метраў ад берага.

Адбуксіраваўшы аўто, яны дасталі з салона 38-гадовага мужчыну і 48-гадовую жанчыну. Выратаваць іх не ўдалося.

Як паведамляе Магілёўскае абласное аддзеленне МНС, яшчэ адна пасажырка, 45-гадовая жанчына, выбралася з перакуленай машыны сама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0