На прамую лінію старшыні Мінгарвыканама Анатоля Сівака паступіла больш за 50 званкоў, паведамляе БелТА.

Якія пытаннямі даводзіцца займацца кіраўніку двухмільённага горада?

Напрыклад, Анатоль Сівак пагутарыў з ініцыятыўным мужчынам. Той запэўніў, што з'яўляецца карэнным мінчуком і ўсё жыццё аддаў працы і грамадскай дзейнасці ў сталіцы.

Просьба ў мужчыны простая: каб Сівак дапамог яму атрымаць месца на прэстыжных Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

«Накіравалі да вас сацработніка, каб высветліць, якія яшчэ ёсць патрэбы. Запішам зварот і разгледзім яго», — паабяцаў Анатоль Сівак.

Чытайце: Як выглядаюць помнікі вядомым беларусам на Усходніх могілках ШМАТ ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0