Падчас раскопак у расійскім Пскове археолагі знайшлі свінцовую пячатку полацкага епіскапа Дыянісія. Пра гэта паведамляе «Навука і жыццё» са спасылкай на Археалагічны цэнтр Пскоўскай вобласці.

Пячатка двухбаковая. На адным баку намаляваная Маці Божая, на другі знаходзіцца грэцкі надпіс: «Пячатка Дыянісія, біскупа Полацка». Датуецца пячатка другой паловай XII стагоддзя.

Пра самога Дыянісія пісьмовыя крыніцы амаль нічога не паведамляюць. Полацкую кафедру ён узначаліў паміж 1156-1157 і 1166-1167 гадамі. Па адной з версій, да прыняцця біскупскага сану ён быў манахам Кіева-Пячэрскага манастыра, па іншай — грэкам, які прыехаў у княства з Візантыі. Памёр у 1184 годзе, але дзе пахаваны — невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0