Аляксандр Лукашэнка ў Вене ў фармаце рабочай вячэры правёў сустрэчу са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнага савета Аўстрыі Себасцьянам Курцам, піша БелТА.

Курц — былы канцлер, які падаў у адстаўку на фоне палітычнага крызісу, выйграў чарговыя парламенцкія выбары, але пакуль фармуе кааліцыю. 

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі буйнога бізнэсу.

Раней як 12 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў афіцыйныя перамовы з Федэральным прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам, сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам, наведаў аўстрыйска-беларускі бізнэс-форум.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?