Сетка ўздоўж трасы М6 мае мноства брам, праз якія на дарогу могуць свабодна выходзіць дзікія жывёлы. Праблема ў тым, што назад у лес жывёла часцяком вярнуцца не можа і аказваецца ў лабірынце. Чытачка АўтаГродна стала відавочцам такой сітуацыі. Дзяўчына кажа, што адразу два ласі не маглі знайсці дарогу ў лес.
Паглядзіце, як лось безнадзейна б'ецца аб сетку.
Шырыня праходу метраў 10. Падобныя прарывы, якія вядуць у палі і лясы, сустракаюцца паміж Шчучынам і Лідай рэгулярна, з інтэрвалам каля 2-3 кіламетраў і часцей.
Вядома, што праблему хочуць вырашаць з дапамогай святлоадбівальнай плёнкі сіняга колеру, якую плануюць усталяваць на падобныя праходы. Па задумцы, жывёла баіцца сіняга колеру і не будзе выходзіць на дарогу падчас набліжэння аўтамабіля з уключанымі фарамі.





