Alphabet, бацькоўская кампанія Google, абвясціла пра куплю вытворцы смарт-гадзіннікаў Fitbit з офісам распрацоўкі ў Мінску за $2,1 млрд, паведамляе CNBC.
У панядзелак, пасля з'яўлення навін аб планах Alphabet купіць Fitbit, акцыі апошняй да закрыцця таргоў выраслі больш чым на 30%, а капіталізацыя — на $340 млн да $1,5 мільярдаў.
Fitbit — амерыканская кампанія з офісам распрацоўкі ў Мінску. Вырабляе фітнес-прылады, такія як смарт-бранзалеты, гадзіннікі і Wi-Fi-вагі. Заснавана ў 2007 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія.
Fitbit стане другой мінскай камандай у складзе Google пасля Aimatter, якую ІТ-гігант набыў у 2016 годзе.





