Зоаабаронцам на ўсходзе Шатландыі ўдалося сфатаграфаваць рэдкую вавёрку белага колеру ў лясах вобласці Дзісайд, піша BBC.
Паводле экспертаў, гэта скарэй чырвоная, чым шэрая вавёрка, — відаць, што на яе вушах адсутнічае шэры пігмент.
Вавёрку сфатаграфавалі экаактывісты, якія займаюцца аховай папуляцыі чырвонай вавёркі на паўночным усходзе Шатландыі.
Цяпер ім трэба будзе высветліць, ці сапраўды яны пабачылі вавёрку-альбіноса з чырвонымі вачыма.
«Мы ўсталюем некалькі камер, каб паспрабаваць атрымаць больш якасныя здымкі, на якіх было б лепш відаць вочы», — сказаў зоаабаронца Гвен Магс.
«У любым выпадку, гэта рэдкая і ўражальная знаходка», — дадаў ён.





