Стрымінгавы сэрвіс Apple TV + з арыгінальнымі шоу і серыяламі запусціўся 1 лістапада ў 107 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі.
Тыя, хто купіў новыя прылады Apple пасля 10 верасня, змогуць карыстацца Apple TV + бясплатна на працягу года.
У Беларусі серыялы і фільмы ў Apple TV + даступныя на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.
Apple TV + даступна на прыладах Apple, «разумных» тэлевізарах, некаторых смартфонах Samsung з дадаткам Apple TV, а таксама на сайце tv.apple.com у браўзэрах Safari, Firefox або Chrome.





