На ютуб-канале беларускамоўнага гісторыка і дэпутата Ігара Марзалюка з'явіўся перадвыбарчы кліп, які вас дакладна ўразіць.
Марзалюк па-руску праспяваў песню, у якой пераплялося ўсё: настрой да перамогі і жаданне сягнуць зорак, вечны агонь, усходнія адзінаборствы.
У жанры цяжка разабрацца не-экспертам: уступ падобны да шансона, які потым пераходзіць у рок-баладу.
Марзалюк у кліпе, як і ў жыцці, вельмі імпульсіўны і шчыры: «Я! Падаў не раз!», — амаль крычыць Марзалюк і абяцае кожны раз падымацца.
Глядзіце!
Аўтар словаў і музыкі пакуль невядомы.
Чытайце. «Людзі пытаюцца, хто такі Марзалюк. Я адкажу на гэтае пытанне пад біта грук»: такога вы яшчэ не чулі ВІДЭА





