32-гадовая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ЗША сышла ў адстаўку, пасля таго як у СМІ трапілі яе фоты ню ў кампаніі з памочніцай. Сама дэпутатка назвала скандал вынікам жанчынаненавісніцтва.

Кейці Хіл з мужам…

Кейці Хіл з мужам…

…і каханкай.

…і каханкай.

Яе вінавацяць таксама ў асобным рамане з іншым памочнікам (злева).

Яе вінавацяць таксама ў асобным рамане з іншым памочнікам (злева).

Кейці Хіл лічылася ўзыходзячай зоркай амерыканскай палітыкі. Усё сапсаваў развод з мужам. Напэўна, гэта ён зліў пікантныя фоты жонкі ў СМІ. Яна прызналася, што яны жылі шведскай сям'ёй з мужам і яе 24-гадовай памочніцай.

Гэта не крымінал, але склад злачынства можа быць знойдзены, калі пацвердзіцца, што яна яшчэ і спала са сваім іншым памочнікам, афіцыйным працаўніком Кангрэсу. Такія сувязі забароненыя амерыканскім заканадаўствам. 

СМІ выявілі, што яна заплаціла памочніцы 5100 даляраў неналежнага бонусу са свайго выбарчага фонду.

Хіл належыць да Дэмакратычнай партыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0