Кіраўніцтва заапарка Познані прыняло рашэнне часова даць прытулак тыграм, якія затрымаліся ў грузавіку на польска-беларускай мяжы, піша AFP.

Група тыграў (спачатку там было 10 жывёл, але пазней адна памерла) была кінута ў дрэнных умовах 26 кастрычніка, калі грузу i персаналу, што іх суправаджаў, забаранілі ўезд у Беларусь.

«Нашы супрацоўнікі прыбылі на месца здарэння, і ўбачылі рэальны кашмар. Поўсць тыграў уся ў экскрэментах, яны стаміліся і хочуць есці. Наш ветэрынар кажа, што іх стан жахлівы», — сказаў заапарк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?