Дзесяць падводных лодак расійскага Паўночнага флоту бяруць удзел у аперацыі, мэтай якой з'яўляецца як мага далей зайсці ў воды Паўночнай Атлантыкі не выяўленымі, паведамляе нарвежскае тэлебачанне.
Аперацыя пачалася на мінулым тыдні. Паводле нарвежскай разведкі, да дзесяці расійскіх падводных лодак, восем з якіх — атамныя, пакінулі свае базы на Кольскім паўвостраве з мэтай выйсці як мага далей у Баранцава і Нарвежскае мора, застацца незаўважанымі і прадэманстраваць пагрозу ўсходняга ўзбярэжжа ЗША.
Аперацыя расійскага падводнага флоту з'яўляецца найбуйнейшай з пачатку 1990-х гадоў.
Паводле інфармацыі нарвежскага тэлебачання, аперацыя будзе працягвацца не менш за 60 дзён.





