Рада РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр», паводле пункта 3.6 Статута РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр», выключае сябра арганізацыі Паўла Канстанцінавіча Севярынца ў выніку парушэння Статута арганізацыі.

Павел Севярынец выключаецца паводле статутных п. 3.8 (г)., згодна з якім кожны член РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр» абавязаны абараняць гонар РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр» і п. 3.1., згодна з якім сябры РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр» абавязваюцца выконваць патрабаванні Хартыі Міжнароднага ПЭН-Клуба. Парушэнне п.3.1, паводле статута нашай арганізацыі, «несумяшчальнае з членствам у РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр»».

Канстатуем, што Паўлам Севярынцам:

- зневажаўся гонар РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр», выказвалася абразлівае і варожае стаўленне ў дачыненні да законнага кіраўніцтва, абранага Агульным Сходам арганізацыі, што парушае п. 3.8 (г) Статута арганізацыі;

- наўмысна фальсіфікавалася і скажалася інфармацыя дзеля прыватных мэтаў, што парушае п.4 Хартыі Міжнароднага ПЭН-Клуба, згодна з якім сябры арганізацыі «абавязаныя змагацца з такімі негатыўнымі праявамі свабоднага друку, як хлуслівасць, наўмысная фальсіфікацыя, скажэнне інфармацыі дзеля палітычных і прыватных мэтаў».

- публічна, сістэматычна дыскрымінавалася сацыяльная група ЛГБТК+, што пацвярджаецца вонкавай экспертызай і парушае п.3 Хартыі Міжнароднага ПЭН-Клуба, які абавязвае сяброў нашай арганізацыі «усімі сіламі змагацца супраць любых праяваў нянавісці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0