Будапешт заблакаваў сумесную заяву прадстаўнікоў краін НАТА па Украіне. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Венгрыі Пітэр Сіярта, перадае «Радыё Свабода». 

Па словах міністра, у ходзе падрыхтоўкі заявы Будапешт зрабіў шэраг прапаноў, якія абавязвалі б Украіну звярнуць увагу на правы венгерскай абшчыны ў Закарпацці. Аднак гэтыя прапановы прынятыя не былі. У выніку Венгрыя наклала вета на дакумент.

«Мы не гатовыя ахвяраваць інтарэсамі 150 тысяч этнічных вугорцаў, якія жывуць на Захадзе Украіны», — падкрэсліў Сіярта.

Прэса зьвяртае ўвагу, што блакіроўка заявы НАТА адбылася ў дзень візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Венгрыю. Там ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам.

Адносіны Будапешта і Кіева абвастрыліся пасля прыняцця ва Украіне новага закона аб мове. Адзінай дзяржаўнай мовай у краіне стала ўкраінская. Яна з'яўляецца абавязковай для ўсіх органаў улады і грамадскіх арганізацый. Венгрыя выказала асцярогу, што новы ўкраінскі закон ўшчамляе правы вугорскай меншасці ў Закарпацці. На думку Будапешта, гэта парушае асноўныя прынцыпы Еўрасаюза і пагадненні аб асацыяцыі Украіны з Еўропай.

У сваю чаргу Кіеў заявіў, што Украіна цалкам гарантуе абарону правоў нацменшасцяў, а закон аб мове пашырае іх магчымасці адыгрываць важную ролю ва ўкраінскім грамадстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0