Сёння каля 17.00 у Мінску 50-гадовая жанчына падышла да Свята-Духавага кафедральнага сабора, дастала сякеру і нанесла ёй некалькі ўдараў па фасадзе будынка. Відавочцы паведамілі аператару 102 пра ўбачанае, перадае прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава у тэлеграм-канале.
У гэты час мужчына, які знаходзіўся паблізу, здолеў перахапіць сякеру і ўтрымліваў жанчыну да прыбыцця да храма найбліжэйшага нарада патрульна-паставой службы міліцыі Цэнтральнага РУУС.
На дадзены момант жанчына дастаўлена ў медыцынскую ўстанову для абследавання. Пра сябе паведаміла, што нідзе не працуе, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.
На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Дзеянням жанчыны будзе дадзена прававая ацэнка, пра што будзе паведамлена дадаткова. Матывы ўчынку высвятляюцца.





