Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі плануецца ўвесці пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка на калегіі ведамства «Аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сістэме адукацыі», перадае карэспандэнт БелТА.

«Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ўзмацніць выхаваўчую работу з падлеткамі і моладдзю. Педагогам важна фарміраваць светапогляд падрастаючага пакалення, надаваць увагу яго грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, падрыхтоўцы да далейшага самастойнага жыцця.

З мэтай далейшага ўдасканалення формаў і метадаў такой працы разглядаецца пытанне аб увядзенні ў школах пасады кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні», — сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, неабходнасць увядзення такой пасады ў школе абгрунтавана падрыхтоўкай навучэнцаў старэйшых класаў да ўдзелу ў рэспубліканскай спартакіядзе па праграме зімовага і летняга мнагабор'я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту.

«Формы і метады работы ў гэтым кірунку могуць быць розныя. Гэта клопат пра ветэранаў, добраўпарадкаванне пахаванняў і воінскіх магіл, вывучэнне гісторыі воінскіх часцей і злучэнняў, партызанскіх атрадаў і падпольных груп у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэгіёнаў, арганізацыя «зорных паходаў».

Гэта далёка не поўны пералік той практычнай маштабнай працы, у якую павінен быць уключаны кожны навучэнец, таму што менавіта гэтая праца нясе ў сабе зарад патрыятызму і гонару за краіну», — адзначыў міністр Карпенка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0