Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў на калегіі ведамства «Аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сістэме адукацыі», піша БелТА.
«Мы ўзялі пад строгі кантроль фарміраванне цэн, складанне меню, выкананне натуральных і грашовых нормаў. Аднак у некаторых установах яшчэ не да канца выконваюцца санітарна-гігіенічныя нормы, адсутнічае альбо няякасна вядзецца адпаведная дакументацыя, завышаюцца цэны на прадукцыю, якая пастаўляецца, і гатовыя стравы, ёсць недавага, недаўкладанні.
Да нядаўняга часу ў асобных школах дзейнічалі розныя рацыёны для дзяцей са шматдзетных сем'яў і дзяцей, якія сілкуюцца за даплату бацькоў. Гэта недапушчальна.
Дзеці павінны харчавацца аднолькава», — сказаў Ігар Карпенка.





