president.gov.by
Адказваючы на пытанні журналістаў падчас наведвання РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, Аляксандр Лукашэнка закрануў і дачыненні з краінамі Блізкага Усходу.
Ён падкрэсліў, што асабліва з ААЭ ўдалося выбудаваць добрыя адносіны, нядаўна Беларусь з візітам наведваў наследны прынц Абу-Дабі. «Мы з ім сустракаліся, аб усім дамовіліся», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, распавёў аб прапанове кіраўніцтва ААЭ інвеставаць у сельскую гаспадарку Беларусі і арганізаваць закупкі прадукцыі. «Яны гатовы ў нас інвеставаць, пашыраць сваю прысутнасць. Трэба гэта замацоўваць», — сказаў ён
Лукашэнка дадаў, што паездка на Блізкі Усход таксама стане для яго магчымасцю на некалькі дзён адысці ад паўсядзённага жыцця.
«Хаця б тры дні мне заадно там ногі абмакнуць у гэты заліў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Адпачынак не атрымаецца. У прэзідэнта няма намеснікаў».
«Хацелася б пабываць у адпачынку, як усе. Паўнавартасны адпачынак — хоць бы два тыдні. Але гэта ўжо потым, у тым жыцці», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.





