Напярэдадні «чорнае ночы» 29 кастрычніка і Дзядоў у Мінску пачынаюцца мерапрыемствы па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій сталінскай пары. Пройдуць паэтычныя вечарыны з чытаннем вершаў расстраляных паэтаў, экскурсіі, прэзентацыі мастацкіх твораў. Расклад змясціў у сваім фэйсбуку Зміцер Дашкевіч.
27 кастрычніка, 14:00 — Экскурсія, прысвечаная Праваслаўнай царкве ў гады савецкіх рэпрэсій.
27 кастрычніка, 19:00, «Грай кафэ» (Інтэрнацыянальная 33) — «Вечар вечных вершаў».
28 кастрычніка, 13:00, Прэс-клуб (Харужай 3-601) — брыфінг «Расстраляная Беларусь».
29 кастрычніка, 11:00 — 17:00, Кальварыйскія могілкі — Шлях Памяці па месцах сталінских рэпрэсій: Кальварыя, Цівалі, станцыя Менск-Таварны, Лошыца, Благоўшчына, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў.
29 кастрычніка, 20:00, Курапаты, Галгофа — «Ноч расстраляных паэтаў».
31 кастрычніка, 18:30, пляцоўка OK16 (Кастрычніцкая 16) — вечар паэзіі, прэзэнтацыя дызайнерскіх партрэтаў рэпрэсаваных літаратараў.
3 лістапада — Дзяды.
Таксама далучыцца да абароны Курапатаў і ўшанаваньня памяці нявінна забітых пісьменьнікаў і грамадскіх дзеячаў можна, ахвяраваўшы на арганізацыю гэтых мерапрыемстваў праз molamola.by/ і фэйсбук.
А хто мае натхненне, запісваеце вершы і прозу ды выкладайце на свае старонкі ў сетках пад хэштэгамі #Курапаты #Ночпаэтаў





