25 кастрычніка ў Чылі на чарговую акцыю пратэсту выйшлі больш за мільён чалавек, якія патрабавалі правядзення сацыяльных рэформ.
«Чылі сёння перажывае гістарычны дзень. У сталічным рэгіёне праходзіць мірная маніфестацыя з удзелам каля аднаго мільёна чалавек», — напісала мэр Сант'яга Карла Рубілар Бараона на сваёй старонцы ў Twitter.
У сталіцы краіны Сант'яга дэманстранты прайшлі паблізу будынка ўрада, заклікаючы прэзідэнта краіны Себасцьяна Піньеру сысці ў адстаўку.
Інцыдэнтаў на працягу акцыі пратэсту зафіксавана не было.
Вулічныя пратэсты ўспыхнулі ў сталіцы Чылі 18 кастрычніка. Яны былі выкліканы павышэннем цэн на праезд у метро.





