Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, перадае БелТА.
«Мы не разглядаем у якасці крыніцы фінансавання крэдыт урада Расійскай Федэрацыі і, уласна, не вядзем перамовы з нагоды гэтага крэдыту», — сказаў Максім Ермаловіч.
«Запытаў мы расійскаму боку не прадастаўлялі. На атрыманне расійскага крэдыту не разлічваем», — дадаў ён.
Закранаючы крыніцы фінансавання, Максім Ермаловіч падкрэсліў, што Беларусь імі забяспечана ў гэтым годзе, ёсць дакладнае разуменне па гэтых крыніцах на 2020 год. «Неабходнасці ў нейкіх палітычных крэдытах абсалютна няма», - заявіў міністр.
Як заявіў 19 кастрычніка першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, рашэнне аб прадастаўленні Беларусі крэдыту на $ 600 млн пакуль не прынята і залежыць ад прасоўвання Масквы і Мінска ў пытанні далейшай інтэграцыі.





