Вілейскія патрыёты прапануюць усім, хто паедзе ў Вільню на пахаванне Каліноўскага, прывезці да яго магілы зямлю з магіл іншых паўстанцаў, піша ў фэйсбуку Аляксей Сюдак.
Вілейчукі сёння навялі парадак на магіле паўстанцаў з атрада Козел-Паклеўскага ля в.Уладыкі і ўзялі адтуль зямлю.
Актывісты возьмуць зямлю яшчэ з двух месцаў пахавання на Вілейшчыне — з магіл у в.Куранец і з Бітага Логу.





