Тэрмін тэрміновай вайсковай службы ў Беларусі будзе ўключаны ў страхавы працоўны стаж, паведамляе Міністэрства абароны.

Урад па прапанове вайсковага ведамства прапрацаваў комплекс мер па павышэнні статусу вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы. Пакет матывацыйных мер прадстаўлены Лукашэнку і ўхвалены.

Лукашэнка даў даручэнні падрыхтаваць праекты прававых актаў па рэалізацыі прапаноў. Частка з іх будзе унесена ўжо да 1 снежня, у тым ліку ўключэнне тэрміну тэрміновай вайсковай службы ў страхавы працоўны стаж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0