Маладыя хрысціянскія дэмакраты на сваім з’ездзе 12 кастрычніка адобрылі зварот да сусветна вядомай шведскай моладзевай экаактывісткі з нагоды экалагічных выклікаў у Беларусі, піша bchd.info.

У дакуменце МХД просіць Грэту Тунбэрг падтрымаць тых беларусаў, якія выступаюць супраць запуску Беларускай АЭС, «пры будаўніцтве якой неаднаразова здараліся разнастайныя інцыдэнты, фіксаваліся карупцыйныя злачынствы», а таксама шкодных вытворчасцяў у Берасці, Магілёве ды іншых гарадах.

Экаактывістку просяць або выступіць са зваротам да ўладаў Беларусі, або наўпрост прыехаць у Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0