Беларусь не імкнецца стаць сябрам Еўрапейскага Саюза, аднак зацікаўлена ў больш хуткім вырашэнні візавага пытання і пашырэнні супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, паведамляе БелТА.

Ён сказаў гэта на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дыркам Шубелям. Румас адзначыў, што для больш цеснага супрацоўніцтва неабходна ліквідаваць шэраг бар'ераў і перайсці да актыўнага наладжвання кантактаў паміж прадстаўнікамі бізнэсу, развіваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Каб паскорыць гэтыя працэсы, беларускі прэм'ер-міністр лічыць неабходным удасканальваць дагаворна-прававую базу. У прыватнасці, заключыць базавае пагадненне аб узаемадзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0