Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў фота з амерыканскай мадэллю і тэлезоркай Кім Кардаш'ян пасля хрэсьбін яе дзяцей.

«Мы дамовіліся з Кім, што яна будзе часцей прыязджаць у Арменію», — падпісаў фота Пашынян.

Раней стала вядома, што Кардаш'ян хрысціла сваіх дзяцей у армянскім горадзе Эчміядзін. Як паведамляў кіраўнік інфармацыйнай службы першапрастольнай Святога Эчміядзіна, іерэй Ваграм Мелікян, абрад хрышчэння праходзіў у капліцы Сьв. Вардана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0