Расійскія вытворцы хлебабулачных вырабаў паскардзіліся ў Еўразійскую эканамічную камісію на існуючыя ў Беларусі абмежаванні па ўвозу вырабленай імі прадукцыі. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.

На мінулым тыдні бар'еры ў гандлі і іншыя цяжкасці пры працы на трансгранічных рынках абмеркавалі ў Смаленску эксперты ЕЭК і прадстаўнікі бізнесу краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

Адну з праблем экспарту ў Беларусь агучылі расійскія вытворцы хлебабулачных вырабаў. Па іх словах, на тэрыторыі краіны існуе шэраг абмежаванняў па ўвозу вырабленай імі прадукцыі. Таксама ўдзельнікі паскардзіліся на дэмпінг цэнаў з боку беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі на расійскім рынку.

Таксама прадпрымальнікаў цікавілі пытанні стварэння новых зон свабоднага гандлю краін ЕАЭС з іншымі краінамі свету, а таксама ўзаемнае прызнанне паміж Расіяй і Беларуссю вадзіцельскіх пасведчанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0