ЗША заклікаюць Літву і Беларусь падтрымліваць дыялог у пытанні пра Беларускую АЭС, якая будуецца, прычым ЗША нават маглі б пастаўляць для яе паліва, заявіла намесніца міністра энергетыкі ЗША Рыта Барануол, піша interfax.by.
Фота Надзеі Бужан
«ЗША заклікаюць Літву і Беларусь працягваць зносіны і захаваць празрыстасць. Я б сказала, што рэактары ВВЭР, падобныя да тых, што ўсталёўваюцца на БелАЭС, бяспечна працуюць у свеце. У будучыні паліва збольшага маглі б пастаўляць і амерыканскія пастаўшчыкі паліва. Гэта ўжо робіцца на некаторых электрастанцыях у свеце», — сказала Барануол у панядзелак агенцтву BNS.
Раней міністр энергетыкі ЗША Рык Перы, які знаходзіўся з візітам у Вільні, заявіў, што Літва павінна мець зносіны з МАГАТЭ і Беларуссю наконт БелАЭС у Астраўцы, а ЗША не будуць удзельнічаць у перамовах па гэтым пытанні.
Пасля сустрэчы з Перы літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа выказаў надзею Літвы на тое, што «ЗША актыўна ўступяць у дыялог з Беларуссю з мэтай забеспячэння бяспекі БелАЭС».





