Плямавыводнік Vanish Oxi Action, «Крыштальная бель» — 5,09 рубля (зніжка 50%)

З гэтым сродкам можна адчуць сябе сапраўдным фокуснікам. Паспрабуйце наставіць плямаў на вопратку, а потым памыць яе з Vanish. Плямаў нібы і не было.

Эфект узмацняецца пасля таго, як плямавыводнік можна набыць у крамах «Гіпа» ўдвая танней, чым звычайна.

Кетчуп HEINZ у асартыменце, 350 г — 1,99 рубля (зніжка 39%)

Можна, здаецца, да бясконцасці пералічваць стравы, да якіх ідэальна пасуе кетчуп. Некаторыя нават дадаюць некалькі кропель таматнага соусу ў смятану і так ядуць дранікі або пельмені.

У «Гіпа» адразу чатыры віды легендарнага кетчупу HEINZ да 16 кастрычніка каштуюць амаль на 40% танней для трымальнікаў карты «Асоба». Абірайце на свой густ.

Цукеркі «Рамонак топ», 1 кг — 5,99 рубля (зніжка 31%)

Каб падкрэсліць легендарнасць гэтых цукерак, слова «топ» дадалі адразу ў назву. «Рамонак топ» — гэта статусна, салодка і смачна.

А са зніжкай у 31% смачнейшыя ўдвая. Толькі ў «Гіпа».

Гарошак зялёны, 400 г і кукуруза салодкая, 340 г Globus — 1,59 рубля за 1 бляшанку (зніжка 30%)

Міма гэтай прапановы не зможа прайсці аматар салатаў. Тым больш салодкія цэны — добрая нагода, каб прыгатаваць любімую страву.

З самага сэрца Венгрыі зялёны гарошак і салодкая кукуруза Globus па прыемнай цане ў 1,59 рубля за банку.

Крабавае мяса VICI, 200 г — 1,89 рубля (зніжка 30%)

Калі папярэдняя прапанова вас не пераканала, то, мяркуем, пасля гэтай вы дакладна захочаце прыгатаваць салату з кукурузай і крабавым мясам.

Толькі на рыбнай прадукцыі і кукурузе можна ашчадзіць у суме больш за 1 рубель 40 капеек. Таму хутчэй шукайце найбліжэйшую краму «Гіпа».

Вафлі «Вітоша» са смакам шакаладу, 143 г — 0,79 рубля (зніжка 30%)

Калі вы за ўсёй разнастайнасцю прысмакаў забыліся на смак дзяцінства і бесклапотных дзён, то хочам вам пра яго нагадаць. Тым больш калі ёсць такая прыемная нагода — зніжка 30%.

Добры настрой усяго за 79 капеек. Танней не знайсці.

Каўбаса салямі «Крамлёўская» Брэсцкі МК — 10,99 рубля за 1 кг (зніжка 23%)

Ну, тут усё элементарна. Функцыі, якія выконвае каўбаса ў харчаванні сярэднестатыстычнага беларуса, вы і самі выдатна ведаеце.

Набываючы салямі «Крамлёўская» Брэсцкага мясакамбіната вышэйшага гатунку да 16 кастрычніка ў «Гіпа», можна ашчадзіць больш за 3 рублі. Класная прапанова!

Пельмені «Бабушка Аня Хатнія», 430 г — 2,29 рубля (зніжка 23%)

У такое кепскае надвор’е пасля складанага працоўнага дня хочацца павячэраць гарачанькім. Пельмені — ідэальны варыянт, бо можна і пад’есці, і папіць булёну.

Пачак «Хатніх» пельменяў ад «Бабушкі Ані» да 16 кастрычніка ў «Гіпа» шукайце па прыемных цэнах. Абавязкова вазьміце карту лаяльнасці «Асоба».

Шакалад Ritter Sport у асартыменце, 100 г — 2,99 рубля (зніжка 21%)

А вы ведалі, што, хутчэй за ўсё, называеце сусветна вядомы брэнд Ritter Sport няправільна?! Слушна казаць «Рытэр Шпорт» згодна з правіламі нямецкай мовы.

Усяго лінейка розных смакаў шакаладу Ritter Sport складаецца больш чым з 50 розных гатункаў. Тры з іх: цёмны з мятнай хрумсткай крошкай, карамель ды міндаль, а таксама какава-начынка + вострае печыва — можна набыць са зніжкай у 80 капеек у «Гіпа».

Сыр плаўлены President у асартыменце, 140 г — 2,59 рубля (зніжка 19%)

З прапаноў нашага сённяшняга топа складваюцца добрыя камбінацыі. Кукуруза ды крабавае мяса, пельмені ды кетчуп, а вось плаўлены сыр ідэальна падыходзіць да салямі.

Пачак плаўленага сыру President да 16 кастрычніка ў «Гіпа» каштуе танней на 19%, чым звычайна.

Падсумоўваем:

Прадукт Цана на акцыі, рублі Папярэдняя цана, рублі Зніжка, %
Плямавыводнік Vanish 5,09 10,19 50%
Кетчуп HEINZ у асартыменце, 350 г 1,99 3,28 39%
Цукеркі «Рамонак топ», 1 кг 5,99 8,69 31%
Гарошак зялёны, 400 г і кукуруза салодкая, 340 г Globus 1,59 2,29 30%
Крабавае мяса VICI, 200 г 1,89 2,69 30%
Вафлі «Вітоша» са смакам шакаладу, 143 г 0,79 1,09 28%
Каўбаса салямі «Крамлёўская» Брэсцкі МК, 1 кг 10,99 14,19 23%
Пельмені «Бабушка Аня Хатнія», 430 г 2,29 2,98 23%
Шакалад Ritter Sport у асартыменце, 100 г 2,99 3,79 21%
Сыр President, 140 г 2,59 3,19 19%

Усе акцыйныя прапановы тут:

*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце. Наяўнасць акцыйных тавараў удакладняйце ў крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0