Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка склалі 8 830,9 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк

За верасень ЗВР знізіліся на $60,1 млн (на 0,7%) пасля росту ў жніўні на $263,1 млн (на 3,0%).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках верасня абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля $ 355 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 г. аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за $ 7,1 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0