Беларусь з 1 кастрычніка зніжае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнай саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 26 верасня 2019 года №659, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Стаўка экспартнага мыта на сырую нафту складае $87,2 за 1 т (раней - $90,7).
Мыта на прамагонны бензін знізілася з $49,8 да $47,9 за 1 т, на таварныя бензіны — з $27,2 да $26,1 за 1 т.
Мыта на лёгкія, сярэднія дыстыляты таксама будзе на ўзроўні $26,1 за 1 т (была $27,2). Такое ж мыта ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых аліваў.
Раней стаўкі вывазных мытаў у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, вырабленых з нафты, змяняліся 1 верасня. Тады яны таксама былі зніжаныя.