Аўтар фота: Чытач партала «МОЁ! Online»
У расійскім Варонежы па батарэях шматпавярховага дома пусцілі электрычны ток, паведамілі РБК ў прэс-службе адміністрацыі горада.
Напярэдадні аварыйныя службы некалькі разоў ліквідавалі кароткія замыканні. Увечары 28 верасня на кухні ў адной з кватэр адбылося ўзгаранне. Жыхары паведамлялі, што ток паступае па батарэях. Раніцай 29 верасня, аварыйныя службы вырашылі эвакуяваць два пад'езды, бо па стаяках ацяплення ішоў ток — да 220 вольт.
Туды прыбылі энергаслужба, служба выратавання і кіраўніцтва ЖКГ.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай здарэння было несанкцыянаванае падлучэнне ацяпляльных прыбораў і лічыльнікаў. Вінаватых пакуль не знайшлі.
Калі версія пацвердзіцца, будзе ў судовым парадку спагнаны штраф. Калі ж няспраўнасць была ў агульнадамовай сістэме, то пасля выканання рамонтных работ жыхарам выплацяць кампенсацыю.
Начаваць жыхары будуць дома. Падачу газу ў іх кватэры абяцаюць аднавіць заўтра.





