Скрыншот відэа Frankfurter Allgemeine Zeitung
Французскаму скалалазу Алену Рабэру, вядомаму як «чалавек-павук», спатрэбілася ўсяго 20 хвілін, каб ускараскацца на 42-павярховы будынак Skyper ў фінансавым цэнтры Франкфурта-на-Майне.
У суботу, 28 верасня, Ален Рабэр забраўся на вышыню 153 метра і быў затрыманы германскай паліцыяй, перадае Deutsche Welle. Адпаведнага дазволу і страхоўкі ён не меў.
Заўважыўшы скалалаза, мінакі сталі спыняцца і рабіць здымкі. Мужчыну затрымалі, калі ён спусціўся на зямлю.
Праваахоўныя органы вывучаюць, ці не парушыў мужчына права на прыватную ўласнасць. У такім выпадку яму можа пагражаць штраф.
Паводле папярэдняга расследавання, будынку, на будаўніцтва якога ў перыяд 2002—2004 гг. пайшло каля 480 млн еўра, не быў прычынены ўрон.
Ален Рабэр вядомы дзякуючы свайму экстрэмальнаму захапленню. На рахунку «чалавека-павука» больш за 90 ўзыходжанняў на хмарачосы па ўсім свеце, ён увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Француз звычайна робіць свае ўзыходжанні без дазволу ўладаў і ўладальнікаў будынкаў, яго неаднаразова арыштоўвалі. У жніўні ён забраўся на хмарачос ў Ганконгу, дзе ўжо некалькі месяцаў ідуць пратэсты, і расцягнуў транспарант у падтрымку міру.





