@SpaceX

@SpaceX

Заснавальнік амерыканскай кампаніі SpaceX Ілан Маск прэзентаваў прататып шматразовага касмічнага карабля, здольнага перавозіць грузы і касманаўтаў на Марс і Месяц. Прэзентацыя трансліравалася анлайн у афіцыйным Twitter-акаўнце кампаніі.

Касмічны апарат атрымаў назву Starship. Яго даўжыня — 50 метраў, а маса без уліку паліва і грузу — каля 120 тон. Падчас прэзентацыі Маск заявіў, што Starship, здольны перавозіць да 100 чалавек, можа стаць асновай для каланізацыі Марса і Месяца.

Паводле Маска, першы палёт карабля адбудзецца ў найбліжэйшыя два месяцы. Ракета падымецца на вышыню амаль у 20 кіламетраў і праз некаторы час вернецца на Зямлю.

«Гэта гучыць як вар'яцтва, але я думаю, што мы паспрабуем выйсці на арбіту менш як за шэсць месяцаў», — сказаў Маск. Пасадка Starship уяўляе сабой кантраляванае падзенне — карабель пераварочваецца незадоўга да прызямлення, дадаў ён.

Плануецца, што пасля ўсіх выпрабаванняў карабель зможа праводзіць на арбіце да двух месяцаў. У SpaceX таксама заявілі, што Starship — «самая магутная ракета ў гісторыі».

Starship з'яўляецца другой ступенню стваранай SpaceX шматразовай касмічнай транспартнай сістэмы BFR. Другая ступень атрымае шэсць рухавікоў Raptor, першая — 31. Raptor працуе на метане і кіслародзе. У шматразовым варыянце сістэма BFR разлічана на вывядзенне на калязямную арбіту да 150 тон карыснай нагрузкі і вяртанне на Зямлю да 50 тон, а таксама камфортную транспарціроўку да 100 чалавек (па двое-трое ў каюце) да Месяца і Марса. Сістэма паляціць у 2022 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0