Былы прэзідэнт Румыніі Траян Бэсеску, які займаў гэтую пасаду з 2004 па 2014 год, прызнаны судом агентам камуністычнай спецслужбы Секурытатэ, перадае DW.
Згодна з рашэннем, Бэсеску ў часы камуністычнай дыктатуры быў інфарматарам Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (Секурытатэ). Пры гэтым ён не ведаў, што вайсковая разведслужба, на якую ён таемна працаваў, была часткай Секурытатэ.
Экс-прэзідэнт Румыніі адмаўляе абвінавачванні і мае намер абскардзіць прысуд.





